У Любліне завяршыўся суд па справе аб шпіянажы на карысць Расеі. Прысуды вынеслі 14 асобам – грамадзянам Украіны, Беларусі і Расеі.
Сярод абвінавачаных былі трое грамадзян Беларусі. Усе абвінавачаныя пачалі адбываць гэтак званае добраахвотнае ўзгодненае пакаранне, таму працэс адбываўся ў спрошчаным парадку, паведамляе “Радыё Свабода”.
Беларуса Уладзіслава папярэдне прыгаварылі да 3,5 гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 2,5 тысячы даляраў, але на судзе высветлілася, што ён і яшчэ адзін абвінавачаны, украінец Максім адклікалі згоду на добраахвотнае адбыццё пакарання. Іх справу вылучылі ў асобную вытворчасць і будуць разглядаць у звычайным парадку.
Грамадзянін Беларусі Міхаіл асуджаны на 2 гады турмы і штраф у 2,5 тысяч даляраў. Беларуска Марыя асуджана на 1 год і 1 месяц турмы і 1250 даляраў штрафу. Суд пастанавіў вызваліць яе датэрмінова, бо яна ўжо адбыла значную частку пакарання да суда.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: “Радыё Свабода”