У Люблінскім ваяводстве Польшчы выявілі рэшткі расейскага дрона. Пра гэта паведамляе РАР.

Пра знаходку абломкаў дрона, прыкладна ў 1,5 кіламетрах ад бліжэйшых пабудоў, паліцыі паведаміў мужчына, які пайшоў у грыбы ў вёсцы Сулміцэ ў Замоскім павеце.
Пазней прэс–сакратар аддзела вайсковай жандармерыі ў Любліне Даміян Стануля сказаў РАР, што знойдзеныя рэшткі належалі дрону тыпу “Гербера” – так званым дронам-прынадам.
Ён дадаў, што пасля завяршэння работ на месцы знаходкі беспілотніка справа будзе перададзена ў акруговую пракуратуру ў Замосце.
У Люблінскім ваяводстве абломкі дрона або ракеты агулам былі знойдзеныя ў 12 месцах.
Беларускае Радыё Рацыя






