1-га кастрычніка ў «Доме Вільной Білорусі» ў Львове адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная Дню абаронцаў Украіны. Прысутныя ўшанавалі памяць палеглых беларусаў, якія аддалі свае жыцці за вольную і незалежную Украіну.
Кажа арганізатар і кіраўнік фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
– Былі мясцовыя грамадскія дзеячы, быў паказаны відэаролік пра беларускіх герояў, выступіла жонка “Ганса”, выступілі мясцовыя прадстаўнікі. У цэлым прайшло ўсё вельмі добра, таксама прыйшлі беларусы. А з большасці гэта гучалі словы падзякі тым беларусам, якія аддалі самае дарагое, што ёсць на сёння ў свеце, – гэта сваё жыццё.
У мерапрыемстве да Дня абаронцаў Украіны ўдзельнічала жонка беларускага Героя, “Народнага героя” Украіны Змітра Рубашэўскага, пазыўны Ганс, Народны дэпутат Украіны Алег Сінютка, амбудсмэн Львоўскай вобласці Тарас Падвірны, намеснік старшыні Львоўскага брацтва ветэранаў імя Рамана Шухевіча, грамадскі дзеяч Юрый Антаняк.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота фонду «Вільна Білорусь»