У Доме Вольнай Беларусі ў Львове адбылася сустрэча з прадстаўніком Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека ў Львоўскай вобласці Тарасам Падвірным.

Падчас размовы абмеркавалі сістэмныя праблемы прававога статусу грамадзян Беларусі ва Украіне, у тым ліку вынікі круглага стала 2025 года, на якім былі сабраныя канкрэтныя кейсы беларусаў.
Кіраўнік Дома Вольнай Беларусі і грамадскага саюза «Білоруська спільнота України» Аляксей Францкевіч каментуе вынікі сустрэчы:
– Будзем праводзіць такія маніторынгавыя візіты ва ўстановы, у якіх беларусы сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, для таго, каб такіх выпадкаў больш не было. Тыя ж самыя натарыусы адмаўляюць праводзіць тыя ці іншыя натарыяльныя дзеянні. Перакладчыкі не перакладаюць дакументы з беларускай мовы пры наяўнасці беларускага пашпарту. Перавозчыкі, якія адмаўляюць садзіць з беларускім пашпартам.
Па выніках сустрэчы падрыхтавана службовая запіска на імя Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрыя Лубінца з аналізам праблем і прапановамі канкрэтных рашэнняў. Таксама дамовіліся аб правядзенні маніторынгавых візітаў для супрацьдзеяння дыскрымінацыі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






