BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Львове прайшло абмеркаванне ўсталявання помніка Міхаілу Жызнеўскаму

У Львове ў «Доме Вільной Беларусі» адбыліся публічныя слуханні, прысвечаныя ўсталяванню помніка Міхаілу Жызнеўскаму — беларускаму герою і герою Украіны, які загінуў падчас Еўрамайдану ў 2014 годзе.

У абмеркаванні прынялі ўдзел грамадскія дзеячы, актывісты, ветэраны і студэнты.

Кажа арганізатар, кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

– Жызнеўскі быў чальцом УНСО. Вельмі ўдзячны, што гэтую ідэю падтрымалі «унсоўцы». Кіраўнік усеўкранскай арганізацыі УНСО, мясцовыя нацыяналісты, якія прыйшлі на гэтыя слуханні, каб абмеркаваць пытанне пошуку месца і ўсталяванне гэтага помніка. Прадстаўнікі мясцовых жыхароў прапанавалі на гэтым не спыняцца, а спачатку ўсталяваць там помнік, і далей гэтую алею перайменаваць у гонар Жызнеўскага. Яны настроены рашуча і сказалі, што гэтай справай будуць займацца і давядуць яе да канца.

Пасля абмеркавання было прынята рашэнне хадайнічаць аб усталяванні помніка Міхаілу Жызнеўскаму ў скверы на скрыжаванні вуліц Косця Лявіцкага і Студэнцкай, насупраць былога расейскага консульства. У панядзелак адпаведная петыцыя мясцовых жыхароў будзе накіравана ўладам горада.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Аляксея Францкевіча.