31 студзеня ў Львове адбылося развітанне з беларусам Аляксеем Лазаревым, які загінуў, абараняючы Украіну ад расейскай агрэсіі.

Аддаць апошнюю пашану воіну прыйшлі львоўцы, прадстаўнікі беларускай дыяспары, пабрацімы па службе, а таксама мэр Львова. Пра развітанне з Лазаравым распавядае кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» і грамадскага саюза «Білоруська спільнота України» Аляксей Францкевіч:
– Ён аддаў сваё жыццё, самае даражэйшае, за нашу і вашу свабоду. Нацыянальны герой, які аддаў сваё жыццё ва Украіне ў змаганні супраць Расейскай імперыі за нашу будучыню, за нашу незалежнасць, за наша існаванне. Людзі аддаюць яму пашану, праводзяць гэтага героя ў апошні шлях – мясцовыя ўлады, жыхары Львова. У апошні шлях уся Львоўшчына яго праводзіла.
Аляксей Лазараў нарадзіўся ў Менску, але свой дом знайшоў ва Львове. З-за сваіх перакананняў ён быў вымушаны пакінуць Беларусь і з першых дзён поўнамаштабнай вайны стаў на абарону Украіны. Ён абараняў Кіеў, ваяваў на поўдні і ўсходзе краіны, служыў у палку імя Кастуся Каліноўскага, а пазней — у 225-м асобным штурмавым батальёне.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com/andriy.sadovyi






