BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Маскве вынесены прысуд сустаршыні цэнтра «Мемарыял» Алегу Арлову

У Маскве асудзілі сустаршыню праваабарончага цэнтру “Мемарыял” Алега Арлова. Яму прызначылі два з паловай гады калоніі за нібы “дыскрэдытацыю” расейскай арміі. Падставай для пераследу стала публікацыя рускага перакладу артыкула Арлова “Яны хацелі фашызму, яны яго атрымалі”, напісанай праваабаронцам для французскага выдання “Mediapart”.

Чаму беларусам важна ведаць пра гэты прысуд, выказаліся правааабаронцы. Сярод іх — прадстаўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Канстанцін Старадубец:

Нагадаем, расейскі праваабаронца Алег Арлоў прадстаўляе цэнтр “Мемарыял”, які ў 2022 годзе разам з Алесем Бяляцкім атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Таксама Алег Арлоў наведваў суд над Алесем Бяляцкім, у выніку расейскаму праваабаронцу забаранілі ўезд у Беларусь на пяць гадоў.

***

У Галавінскім судзе Масквы 27 лютага вынесены прысуд вядомаму расийскаму праваабаронцу, сустаршыні цэнтра «Мемарыял» Алегу Арлову. Яго абвінавацілі ў «паўторнай дыскрэдытацыі» войска паводле ч.1 арт. 280.3 КК РФ. Суддзя Алена Астахава прызначыла Арлову пазбаўленне волі тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

Другое абвінаваўчае заключэнне па адной и той жа справе Арлову было ўручанае 7 лютага. Гэтым разам у ім з’явіліся абцяжарвальныя абставіны — матывы «варожасці і нянавісці да вайскоўцаў».

Нагадаем, 11 кастрычніка 2023 года Арлова прысудзілі да штрафу ў 150 тысяч рублёў паводле гэтага ж артыкула аб «паўторнай дыскрэдытацыі» войска. Падставай для пераследу стала публікацыя рускага перакладу артыкула праваабаронцы «Яны хацелі фашызму, яны яго атрымалі», напісанай Алегам для французскага выдання «Mediapart».

Каментуючы крымінальны пераслед і зняволенне сустаршыні цэнтра «Мемарыял» праваабаронца Канстанцін Старадубец адзначае:

«Турэмнае зняволенне за выказванне меркавання – чарговы відавочны сімптом “цяжкай хваробы” расейскай судовай сістэмы, у прыватнасці, і ўсёй улады краіны ў яе цяперашнім стане.

Год таму, пасля прысуду ў “справе Вясны”, Арлоў сказаў, што “калі апынаешся ў Беларусі, то бачыш, што Расеі яшчэ ёсць куды падаць”. Сёння мы пабачылі жахлівую глыбіню гэтай бездані».

вясна