У Мастаўлянах, на тэрыторыі былога сядзібна-паркавага ансамбля Каліноўскіх, урачыста адкрылі інфармацыйныя шыльды. Ад Аргкамітэта мемарыялізацыі сядзібы Каліноўскіх гасцей віталі кіраўнік камітэта Вольга Сямашка і скульптар Януш Талуць, якія ўрачыста знялі покрыва з шыльдаў і распавялі пра працэс усталявання.

Слова ўзяў і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, сябра Аргкамітэту:
– Вельмі важна, што даволі шмат людзей сабралася і прыйшлі прадстаўнікі мясцовых уладаў і беларускія актывісты, і беларускія мастакі, і мастакі – грамадзяне Польшчы. І ўсё гэта разам так аб’ядналася пад бел-чырвона-белымі сцягамі, каб узгадаць памяць той асобы, якая ўпісаная залатымі літарамі ў гісторыю беларускага народа, Кастуся Каліноўскага. Але і той асобы, якая аб’ядноўвае нас з палякамі і літоўцамі.

За ініцыятыву ўсталявання шыльдаў падзякавалі дырэктар Дома культуры ў Гарадку, чыім патронам з’яўляецца Кастусь Каліноўскі, Магдалена Лотыш і намесніца Бурмістра гміны Міхалова Эльжбета Росіньска:
– У памяць пра месца, звязанае з Кастусём Каліноўскім – героем студзеньскага паўстання і сімвалам барацьбы за свабоду Польшчы, Літвы і Беларусі, мы аддаем пашану павагі мінулым пакаленням.
– Войт гміны Гарадок, спадар Веслаў Кулеша, не змог прысутнічаць, і ад яго імя я таксама перадаю гэтую падзяку.
Урачыста асвяціў шыльды ксёндз Вячаслаў Барок з душпастырства беларусаў-каталікоў у Варшаве. Слова ўзялі таксама прадстаўнік Управы Беластоцкага павету Генрык Сухоцкі, Анджэй Ключыньскі з парафіі эвангелісцка-аўгсбургская ў Беластоку, прафесар Лявон Тарасэвіч. Віталі гасцей і партнёры Аргкамітэта – Анджэй Данілюк ад Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, Ян Абадоўскі ад Беларускай дыяспара ў Беластоку, кіраўнік клуба «Invictus 1863» Васіль Калач. Агулам сабралася пад сотню чалавек.




Фота Міхаіла Іванюка
***
У Мастаўлянах урачыста адкрылі інфармацыйныя шыльды на месцы нараджэння Кастуся Каліноўскага, на тэрыторыі былога сядзібна-паркавага ансамбля Каліноўскіх. Агулам сабралася пад сотню чалавек.

Ад Аргкамітэта мемарыялізацыі сядзібы Каліноўскіх гасцей віталі кіраўнік камітэта Вольга Сямашка і скульптар Януш Талуць, якія ўрачыста знялі покрыва з шыльдаў і распавялі пра працэс усталявання.
Урачыста асвяціў шыльды ксёндз Вячаслаў Барок з душпастырства беларусаў-каталікоў у Варшаве. Гасцей віталі намесніца Бурмістра гміны Міхалова Эльжбета Росіньска і прадстаўнік Управы Беластоцкага павету Генрык Сухоцкі, які падзякавалі за такую важную для рэгіёну ініцыятыву. Асобна Генрык Сухоцкі нагадаў, што акурат 22 лістапада 2019 года адбылося перапахаванне парэшткаў Каліноўскага ў Вільні і распавёў пра свой удзел там, дзе былі многія народы і нацыі.

Слова ўзяў і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, які падтрымаў Аргкамітэт у такой важнай справе па ўсталяванні шыльдаў , яшчэ раз нагадаў, што імя Каліноўскага ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю Беларусі, Польшчы і Літвы. Таксама Павел Паўлавіч падтрымаў ідэю стварэння музея-сядзібы Каліноўскага.

Ад дома культуры ў Гарадку, чыім патронам з’яўляецца Кастусь Каліноўскі, выступіла дырэктар Магдалена Лотыш, а свае песні заспяваў мясцовы артыст Ян Карповіч, які выканаў песні “Нёман” і “Маналог паўстанцкага каня”. Таксама вітаў прысутных прафесар Лявон Тарасэвіч, які адзначыў важнасць такіх шыльдаў і захавання памяці Каліноўскага.
Адпаведна выступілі прадстаўнікі партнёраў Аргкамітэта, без якіх бы гэта свята не атрымалася – Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, Беларускай дыяспары ў Беластоку і клуба Invictus 1863. Асобна перад прысутнымі выступіў беларускі экс-добраахвотнік, які падзякаваў Аргкамітэту за шыльды і пажадаў, каб у будучым музеі знайшлося месца і для “каліноўцаў”, людзей якія загінулі за свабоду Беларусі і ўсяго рэгіёну на вайне ва Украіне.
























Беларускае Радыё Рацыя




