Яны загінулі, абараняючы Украіну. Ва ўкраінскім Мікалаеве адкрылася выстава “З Украінай у сэрцы”, арганізаваная дабрачынным фондам “Вільна Білорусь”, паведамляе suspilne.media.

На сённяшні дзень вядома пра 58 загінулых добраахвотнікаў. Не ўсе іх прозвішчы называюцца, паколькі іх родныя і блізкія знаходзяцца ў Беларусі.
Кажа арганізатар выставы, кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
– Гэта 15 урачыстае адкрыццё. Так сімвалічна ў Мікалаеве. Другое, што ў Мікалаеве жывуць бацькі забітага беларуса Яўгена Логінава, ён загінуў на «Азоўсталі», ваяваў у «Азове». Бацька быў прысутны на адкрыцці, сказаў прамову. Атрымалася вельмі добра, таму што гэтую выставу дапамагла нам арганізаваць ваенная адміністрацыя Мікалаева і мясцовыя ўлады. У Нікалавеве ведаюць пра беларусаў, абмеркавалі магчымасць перайменавання вуліц.
Выстава працягнецца да 16 сакавіка ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу.
Кіраўніку ўпраўлення па пытаннях культуры і культурнай спадчыны Мікалаеўскай гарадской рады Юрыю Любараву прапанавалі абмеркаваць “магчымасць перайменавання ў Мікалаеве вуліц у гонар беларускіх Герояў”.
Беларускае Радыё Рацыя






