
У Музеі Памяці Сібіры прайшла лекцыя пад назвай “Прарокі з Сібіры – новыя рэлігійныя плыні ў Расеі”.
Як прыклад постсавецкага рэлігійнага руху слухачам была прадстаўлена Царква Апошняга Запавету, заснавальнік якой Сяргей Торап (Вісарыён) абвясціў сябе прарокам і рэінкарнацыяй Ісуса.

Кажа выступоўца, доктар гуманітарных навук, культуролаг Расеі, Украіны і Літвы Катажына Пастарнак:
– Вельмі цешуся вялікай зацікаўленасцю. Спадзяюся, што гэта пазітыўна паўплывае на даследванне гэтых тэмаў, не толькі датычных Расеі, але і Беларусі. 22 верасня 2020 года Сяргей Торап быў затрыманы ФСБ. Для часткі расейцаў гэты рух секта, а для часткі расейцаў не. Мэта Пуціна ліквідаваць усе праявы супраціву.

Беларускае Радыё Рацыя






