BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Музеі Памяці Сібіры праходзіць Міжнародная канферэнцыя «Памяць пакаленняў»


У Музеі Памяці Сібіры і Фондзе распачала працу двухдзённая Міжнародная канферэнцыя «Памяць пакаленняў».

Пра мерапрыемства распавёў вядоўца канферэнцыі, кіраўнік навуковага аддзелу музея Марцін Звольскі:

-1000 прадстаўнікоў сем’яў сібіракоў з усяго свету, якія кожны год прыязджаюць у Польшчу на свой кангрэс. Ужо другі год адбываецца гэты кангрэс у нас, у Музеі Памяці Сібіры. Гэта кангрэс, падчас якога людзі сустракаюцца, размаўляюць, але таксама хочуць нешта даведацца, заўсёды адбываецца навуковая канферэнцыя. Мы маем тут удзельнікаў з Аўстраліі, Новай Зеландыі, Канады, ЗША, сапраўды бачым шмат новых твараў у параўнанні з мінулым годам.

Канферэнцыя «Памяць пакаленняў» прымеркаваная да 85-й гадавіны нападу Савецкай Расеі на Польшчу і Сусветнага дня Сібірака. Суарганізатар мерапрыемства –  Фонд «Крэсы – Сібір», які займаецца ў асноўным дакументаваннем і распаўсюджваннем ведаў пра лёс ахвяраў савецкіх рэпрэсій.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя