Акцыя напісання лістоў палітвязням адбылася ў Варшаве. Яна прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі.

“Звычайна такую падтрымку зняволенным аказваюць дарослыя, але часам у нас бываюць і дзеці”, – распавяла мадэратарка падзеі Юлія Сліўко.
– Меркаваць пра тое, што дзеці не разумеюць, што адбываецца ў Беларусі, памылковае. Праўда, быў і зусім маленькі дзіцёнак, але праз сваіх бацькоў яго ўжо далучаюць да таго, што нашая краіна – Беларусь, і тое, што нашая краіна зараз у руках людзей, якія гвалтам захапілі гэтую краіну і якія паспрабавалі зрабіць у 2020 годзе выбар за ўсіх астатніх людзей.
Цягам акцыі можна было як напісаць ліст палітвязню, так і падрыхтаваць для яго паштоўку.
Цалкам матэрыял:



Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






