BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве вучаць народным спевам

Навучыцца народным спевам можна ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. Там па чацвяргах ладзяцца адпаведныя заняткі, якія выкладае прадстаўніца Школы традыцыйнай беларускай культуры Лізавета Рэут. Яна распавяла, як спевы ўплываюць на чалавека.

– Гэта супакойвае, гэта як нейкі рытуал. Бывае нейкі сумны настрой і напяваеш сабе. Я пастаянна напяваю, бо ў мяне такая праца. Або слухаю нейкі запіс. Я чула, напрыклад, калі чалавек ідзе і штосьці напявае, то гэта значыць, што ён у гармоніі сам з сабой знаходзіцца, у яго ўсё добра і ён не саромеецца і можа ісці па вуліцы і штосьці сам сабе напяваць.

Заняткі ладзяцца бясплатна. Акрамя таго, па серадах у Музеі Вольнай Беларусі праводзяцца і заняткі па традыцыйных танцах.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя