Купалле ў Нараўцы мае даўнюю традыцыю і моцна знітаванае з мясцовым парафіяльным святам Яна Хрысціцеля.

Не забываюцца жыхары гміны Нараўка і на свае колішнія рамесныя традыцыі. Імкнуцца, каб штогод нараўчанскае свята было нагодай іх ўспомніць і паказаць маладому пакаленню. Сёлета непаўторную святочную атмасферу стварылі разбяры. А ў вогненным шоу нараўчане адмовіліся ад папулярных сёння фейерверкаў, вярнуўшыся да вогнішчаў.
Нараўчане вераць, што Купала можа стаць турыстычным брэндам мясцовасці і мэтанакіравана ідуць да гэтага. Да ўдзелу ў святочным канцэрце запрашаюць не толькі падляшскія калектывы, але і замежныя. Сёлета на Купаллі ў Нараўцы выступіў гурт “Світанак” з літоўскага горада Вісагінас.








Беларускае Радыё Рацыя






