BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Нараўцы адзначылі 110-ю гадавіну Бежанства

З гэтай нагоды адбыўся шпацыр з “Хадзячым тэатрам” па цэнтры мястэчка, а таксама праекцыя фільма Юры Каліны «Бежанства 1915-1922».

У Нараўцы адзначылі 110-ю гадавіну Бежанства.

Удзельнікі прайшлі з акцёрамі па вуліцах мястэчка і паглядзелі сцэны, якія маглі адбыцца 110 гадоў таму.

– Шмат часу мінула, але трэба згадаць тыя падзеі, бо гэта пра нашых прадзедаў.

– Я думаю, што некаторыя не хочуць вяртацца назад. Для іх ужо абстракцыя бежанства. А на маю думку, гэтую падзею трэба вывучаць, даведвацца, як гэта было насамрэч.

– Вельмі важныя ўспаміны людзей, якія ў гэтым удзельнічалі. Мне ўдалося запісаць многа такіх людзей. Таксама ўдалося запісаць многа старых людзей, якія не былі ў бежанстве, але яны былі ў сталым узросце, таму маглі дасведчана пра гэта гаварыць. І гэта для мяне найвайжнейшае.

Бежанства1915 года, выкліканае Першай сусветнай вайной, закранула прынамсі 4 мільёны жыхароў заходніх ускраін тагачаснай Расейскай імперыі; у некаторых паветах пакінула да 80 працэнтаў насельніцтва. Мясцовасці вакол Нараўкі таксама былі пакінуты жыхарамі. Бежанцы вярнуліся на радзіму пасля бальшавіцкай рэвалюцыі. Яны зноў рушылі ў дарогу, на гэты раз у адроджаную Польскую дзяржаву.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя