BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Нараўцы прайшла Ноч Купалы на мяжы таямніцы

У Нараўцы прайшло свята Купалля пад назвай «Святаянаўскія цуды, вянкі альбо Ноч Купалы на мяжы таямніцы».

Разам з удзельнікамі свята ўражаннямі падзялілася арганізатар, дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Нараўцы Патрыцыя Леўша:

– Гэтая свята для розных пакаленняў, для гэтага тут вельмі добра спалучаюцца музычныя кампазіцыі. Каб было цікава і для малодшых, і для старэйшых людзей з нашага рэгіёну. І каб было на розных мовах – польскай, беларускай, украінскай.

Кажуць удзельнікі свята:

– Файна, шмат людзей сабралася.

– Цудоўна, усё падабаецца.

– Гэта свята такога нашага вяртання да традыцый нашых продкаў, нашых бабуль, дзядуль з такім сумесным святкаваннем.Тут заўжды было Купалле, на беларускім Палессі, тут, на Падляшшы, паўсюдна, ёсць перапісаныя песні.

– Заўжды на Яна ў Нараўцы Купалле. Стараемся спяваць, выступаць, гуляць і забаўляцца.

У межах Купалля ў Нараўцы таксама адбыўся конкурс на самы прыгожы вянок, майстар-класы па стварэнні натуральных свечак і касметыкі. На заканчэнні свята адбылося начное пусканне вянкоў са знічамі па рацэ Нараўцы, фаер-шоў “Паліночка” над вадой.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя