BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Нараўцы распачаўся мастацкі пленэр

Мастацкі пленэр распачаўся ў Нараўцы. Тут сабраліся 16 мастакоў з усёй Польшчы, а таксама з Беларусі і Украіны. Яны будуць тыдзень працаваць да 18 траўня.

Кажа куратар пленэру мастак з Гайнаўкі Марк Сапёлка:

–   Мы, як і папярэднія гады, плануем увекавечыць прыгажосць зямлі Нараўкі. Маем тут раку Нараўку, сам горад Нараўка знаходзіцца на ўскрайку Белавежскай пушчы. Так што можна сказаць, што гэта рай для мастакоў, дзе кожны можа знайсці тэму, якая яго цікавіць.

Пленэр завершыцца заключнай выставай у галерэі імя Тамары Саланевіч. Гэтую выставу можна будзе аглядаць на працягу ўсяго года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя