BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Нарве прыбралі тэрыторыю старых яўрэйскіх могілак

У панядзелак, 28-га кастрычніка, у Нарве прайшла масавая прыборка тэрыторыі старых яўрэйскіх могілак.

Акцыя была прымеркавана да гадавіны ліквідацыі гета ў Нарве 2-га лістапада 1942 года. Удзел у акцыі прынялі вучні мясцовай школы і сябры 35-й Скаўцкай каманда ІСКРЫ. Кажа ўдзельніца прыборкі, дырэктар Нараўскага цэнтра культуры Агата Смактуновіч:

– Як раз у лістападзе чарговая гадавіна ліквідацыі яўрэйскага гета ў Нарве. Рабілі мы такую акцыю ўжо пяць гадоў таму, таксама са скаўтамі і вучнямі школ. Вядома, што могілкі зарастаюць. Шкада, што не прыйшлі жыхары Нарвы. Вырашылі мы гэта рабіць у той час, калі працуюць школы. І мы справіліся вельмі хутка, нам здавалася, што за раз мы зробім толькі палову справы, але зрабілі ўсю. Таму дзякую ўсім, хто ўдзельнічаў.

Паводле Агаты Смактуновіч, на падставе праведзеных работ на тэрыторыі старых яўрэйскіх могілак у Нарве будзе створана электронная мапа кіркута. На ёй можна будзе пабачыць фотаздымкі магіл, з пазнакай пахаваных і расчыткай ды перакладам надпісаў на мацэвах.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя