BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“У нашай нядзельнай беларускай школе навучаецца 156 дзяцей”

Беларуская, літоўская і ангельская мова, робататэхніка, псіхалагічны клуб для падлеткаў, творчая майстэрня, беларусазнаўства, тэатральная студыя, выяўленчае мастацтва і так далей. Усё гэта заняткі ў Беларускай школе ў Вільне. Заняткі праходзяць у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці па адрасе Vilniaus, 20.

– На цяперашні момант тут навучаецца 156 дзяцей, – распавяла менэджарка праекту Марына Абрамовіч:

Сам праект, Беларуская школка ў Вільні, існуе ўжо трэці год. Пачынаўся ён увогуле з двух гурткоў беларускай мовы. Потым, у 2022 годзе, у нас было ўжо 14 гурткоў. То бок мы адчулі неабходнасць у пашырэнні. А ў гэтым годзе ў нас ужо 18 гурткоў. Гурткі мы пашыраем згодна пажаданням нашых бацькоў і дзяцей. То бок ёсць такія прадметы як беларуская мова, гісторыя Беларусі, беларусазнаўства. Але ёсць больш папулярныя, творчыя, напрыклад, тэатральная майстэрня, хор, ёсць нават робататэхніка. І ўсе гурткі вядуцца ў нас на беларускай мове.

З бліжэйшых мерапрыемстваў Беларускай школкі ў Вільні ўжо ў гэтую нядзелю, 25 лютага, адбудзецца Шляхетны баль. Прыйсці на яго можна па адрасе Цэнтр беларускай культуры (Vilniaus, 20).

Цалкам матэрыял:

НЯДЗЕЛЯ 25 ЛЮТАГА
10:00 – 11:00 – Беларусазнаўства (6-9)
10:00 – 11:00 – Шахматны клуб*
11:00 – 12:00 – Ангельская мова (6-9)
12:00 – 13:30 – Выяўленчае мастацтва (6-9)
12:00 – 13:30 – Вулічны тэатр “Вір”*
13:30 – 15:00 – Выяўленчае мастацтва (10-13)
14:00 – 16:00 – Карэкцыйна-развіваючыя заняткі*
16:00 – 19:00 – Шляхетны баль

Запіс на заняткі, пазначаныя *, па папярэдняй дамоўленасці з кіраўніком гуртка.

Беларускае Радыё Рацыя