BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Орлі пройдзе ІІІ выпуск фестывалю — «Нягледзячы ні на што, шалом»

Ахвотных даставіць аўтобус з Бельска-Падляшскага.

Фота: bielsk.eu

У пятніцу, 25 ліпеня, пачынаецца ўжо ІІІ выпуск музычнага фестывалю «Нягледзячы ні на што, ШАЛОМ», які з 2022 года аб’ядноўвае людзей вакол музыкі і памяці пра шматкультурную спадчыну Орлі. Фестываль узнік як ініцыятыва саміх жыхароў і Фонду EDM.

«Нягледзячы ні на што, ШАЛОМ» — гэта падзея, якая яднае гісторыю з сучаснасцю, лакальнасць з адкрытасцю. Яе непаўторную атмасферу стварае месца правядзення — проста каля адной з сямі найбольш пад пагрозай знікнення сінагог Еўропы (спіс Europa Nostra 2025).

У праграме фестывалю — шматлікія канцэрты, лекцыі, сустрэчы і майстар-класы.

Ахвотныя змогуць дабрацца да Орлі фестывальным аўтобусам, які ў суботу і нядзелю а 17:00 будзе выязджаць ад будынка Гарадской управы ў Бельску-Падляшскім. Вяртанне з Орлі запланавана на 22:00.