BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У пачатковай школе ў Дубічах Царкоўных упершыню адзначылі Дзень Волі

Дзень Волі па-вучнёўску. У пачатковай школе ў Дубічах Царкоўных упершыню прайшло святкаванне, прымеркаванае да Дня Волі. Удзельнікі маглі паглядзець выступы дзяцей і моладзі, якія прэзентавалі беларускую культуру, але таксама культуру другіх нацыянальнасцяў БНР.

Як адзначыў суарганізатар мерапрыемства Войцех Сегень, падрыхтоўка і супольнае святкаванне Дня Волі, гэта важны грамадскі працэс:

– Таму што гэта размова, гэта дыскусія, гэта спроба будовы кансэнсусу гэтага свята. Я не думаю, што гэта самае галоўнае – што мы сёння пабачым. Для мяне самае галоўнае тое, што адбывалася перад гэтым, і тое, што адбудзецца пасля гэтага свята. Гэта значыць, рэфлексія адносна таго, што гэта было магчыма ў самай маленькай школе на свеце.

У межах святкавання адбыўся выступ танцавальнага калектыву “Падляшскі вянок”. Таксама падчас святочных мерапрыемстваў з Дня Волі выступіў калектыў “Калебка”, які дзейнічае пры садку №1 у Гайнаўцы. Арганізатарам падзеі быў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя