BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Падляшскім музеі народнай культуры адкрылася выстава ткацтва падчас Ночы музеяў

Ноч музеяў у Падляшскім музеі народнай культуры сёлета прайшла пад знакам традыцыйнага ткацтва і рамёстваў. У цэнтры ўвагі — адкрыццё часовай выстаўкі “Ткацтва” аўтаркі і куратара музея Аляксандры Плута, што размясцілася ў адноўленай хаце з вёскі Чыжы.

Кажа Аляксандра Плута:

– Выстава расказвае пра сакрэты ткацтва і датычыць Падляшша. На ёй прэзентаваны экспанаты з Падляшша, звязаныя з тэмай ткацтва.

Акрамя выставы, у Падляшскім музеі народнай культуры падчас Ночы музеяў прайшлі паказ апрацоўкі ільну, прадзення і ткацтва, майстар-клас для дзяцей і канцэрт гурта „Zadra” з народнымі песнямі Падляшша і Украіны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя