У панядзелак, 30 чэрвеня, адбудзецца адна з ключавых сесій Сейміка Падляшскага ваяводства. Акрамя ацэнкі выканання бюджэту за 2024 год і галасавання па вотуме даверу для ўрада, дэпутаты разгледзяць пытанне аб адкрыцці аднаго з памежных пераходаў з Беларуссю.

Як паведаміў старшыня Сейміка Цэзары Цеслюкоўскі, клуб Польскай народнай партыі выступіў з ініцыятывай прыняцця афіцыйнай пазіцыі з заклікам адкрыць адзін з трох галоўных пераходаў — у Кузніцы, Палоўцах або Баброўніках:
-Мы думаем, што відавочна гэта Кузніца, Палоўцы ці Баброўнікі – там, дзе могуць адбывацца грузавыя перавозкі. Я б выбраў Кузніцу.
Па словах Цеслюкоўскага, ініцыятыва з заклікам адкрыць памежны пераход стала адказам на занепакоенасць прадпрымальнікаў і жыхароў рэгіёна, якія звярталі ўвагу на тое, што закрыццё ўсіх пераходаў для людзей і тавараў абмяжоўвае магчымасці эканамічнага развіцця.
Сесію Падляшскага сейміка можна будзе назіраць анлайн на сайце podlaskie.eu і ў сацсетках Падляшскага ваяводства альбо прысутнічаць асабіста па адрасе: Беласток, вул. Кардынала Стэфана Вышыньскага, дом 1. Пачатак аб 11-й.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






