У Падляшскім ваяводстве падпісаны дамовы на спартыўныя інвестыцыі агульнай вартасцю больш за 6 мільёнаў злотых. Сродкі будуць накіраваныя на развіццё інфраструктуры — ад футбольных палёў і залаў да скейтпаркаў і спартыўных пляцовак. Так у Семятычах за 950 тысяч злотых будзе створана новая сілавыя зала з поўным абсталяваннем.

Бургамістр Сямятыч Павел Сіняковіч адзначае, што гэта важная падтрымка для супольнасці, якая жыве на памежжы з Беларуссю:
-Сямятычы знаходзіцца на памежжы. І тут акурат усе справы, звязаныя з Беларуссю і з той сітуацыяй з мігранатамі. Гэта можа не непасрэдна нас датычыць, але мы бачым, што адбываецца.
Як падкрэсліў віцэ-маршалак Марэк Маліноўскі, мэта праграмы — «развіццё спартыўнай базы ў рэгіёне і павелічэнне яе даступнасці для жыхароў»:
-Мэтай гэтага праекту з’яўляецца развіццё спартовай базы ў ваяводстве. А за гэтым ідзе яе большая дасяжнасць для жыхароў Падляшскага ваяводства.
Сродкі спартыўных інвестыцый былі размеркаваны паміж 14 самакіраваннямі рэгіёна, у тым ліку падтрымку атрымалі Тыкоцін, Сухаволя і Сувалкі. Сродкі будуць дапаўняцца фінансаваннем з бюджэту Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Польшча.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






