У Падляшскім ваяводстве распачаўся вайсковы набор. У ім павінны прыняць удзел прыкладна восем тысяч чалавек прызыўнога ўзросту.

Fot. Tomasz Hołod
Падчас кваліфікацыі маладыя людзі ў 19-гадовым узросце даведаюцца пра катэгорыю свайго здароўя і ці прыдатныя яны да магчымай вайсковай службы. Ад панядзелка на Падляшшы пачалі працаваць вайсковыя медычныя камісіі ў Сувалках, Саколцы, Граеве і Сямятычах. У наступныя дні таксама пройдуць кваліфікацыі ў іншых раённых гарадах, а таксама ў Ломжы і Беластоку.
Начальнік Прызыўнога Цэнтру ў Бельску Падляшскім падпалкоўнік Томаш Прызмонт (Tomasz Pryzmont), сказаў польскаму Радыё Беласток, што першымі на камісію выклікаюць мужчын 2005 году нараджэння. Выклікаюцца таксама жанчыны, якія маюць адукацыю, карысную для ўзброеных сіл. Да іх адносяцца: лекары, медсёстры і ветэрынары.
Вайсковец адзначае, што ўдзел у вайсковай медычнай кваліфікацыйнай камісіі ёсць абавязковым.
Беларускае Радыё Рацыя






