У Беластоку адбыўся брыфінг, прысвечаны ключавым пытанням чарговага пасяджэння Сейміка Падляшскага ваяводства, які мае адбыцца 25-га лютага.

Сярод найважнейшых тэм – стварэнне камісіі па справах нацыянальных меншасцяў, пра якую распавёў Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
– На маю думку, адна з найлепшых падзеяў – стварэнне камісіі па справах нацыянальнай меншасці, бо гэта выкананне абяцанняў, якое мы далі нашым нацыянальным меншасцям. Гэтая камісія створана і пачынае сваю дзейнасць. Гэты працэс на некалькі месяцаў, бо патрэбна яшчэ узгадненне канцылярыі рады міністраў. Але мы ўжо на фінішы гэтай справы.

Ігар Лукашук
Адным з пададзеных у камісію кандыдатаў стаў радны Сейміка Ігар Лукашук:
– Ну так, зразумела, я падаў заяўку, паколькі я быў адным з тых, якія намагаліся, каб гэтая камісія ўзнікла ў Сейміку па нацыянальным і этнічным меншасцям. Што я пра гэта думаю? Шкада, што яна так позна ўзнікла на мой погляд. Дзе, але ў Падляшскім ваяводстве такая камісія павінна была працаваць ад самага пачатку.
Акрамя таго, на бліжэйшым паседжанні Сеймка будуць абмяркоўвацца пытанні павелічэння фінансавання спартовых клубаў, падтрымкі бібліятэк і паляпшэння кібербяспекі ў рэгіёне. Паседжанне Сейміка Падляшскага ваяводства адбудзецца ў аўторак, 25-га лютага а 10-й. Назіраць за ім можна будзе анлайн на сайце podlaskie.eu, на YouTube канале UMWP, а таксама асабіста ў канферэнц-залі ў будынку Маршалкоўскай управы па вул. Kard. Stefana Wyszyńskiego 1.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






