
Напрыканцы тыдня завяршаецца першы этап перамір’я. Што з другім этапам, пакуль агучана не было, – распавёў грамадзянін Ізраіля, які нарадзіўся ў Беларусі, Уладзімір Эпштэйн:
-Па-першае, там не проста пагадненне, там некалькі этапаў. Першы этап амаль завершаны, што будзе з другім этапам, пакуль невядома. Трэба вызваляць закладнікаў. Таму што дзяржава вінаватая, што людзей ўзялі і забілі. Дзяржава мусіць вызваляць закладнікаў, з аднаго боку. З іншага, калі за аднаго капрала аддалі тысячу чалавек, то пра што вы гаворыце?
7 кастрычніка 2023 года ў палоне ХАМАС апынуўся 251 ізраільскі грамадзянін. Вызваленыя ўжо 182 чалавекі, 41 пайшоў з жыцця.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя.






