BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Патоцы ўшанавалі памяць ахвяраў польскага ўзброенага падполля

У Патоцы ўшанавалі памяць загінулых і расстраляных цывільных жыхароў вёскі ў траўні 1945 году аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем маёра Зыгмунта Шэндзеляжа (мянушка «Лупашко»).

«79 гадоў таму тут пацярпелі бязвінныя людзі», – сказаў пасля супольнай малітвы айцец Аляксандр Алекскеюк.

Нагадаем, 22 мая вёска Патока была спалена. Тады згарэлі трое дзяцей ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў. Абгарэў мужчына, які два дні пазней памёр. Тыдзень раней 16 мая ў Патоцы расстралялі чатырох жыхароў вёскі – братоў Малашэўскіх, бацьку і сына Бэкішаў. З 2018 году 22 мая ў Патоцы моляцца ў памяць ахвяраў гэтага злачынства.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя