BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчу прыляцелі паветраныя шары з Беларусі

У пятніцу раніцай, 8 лістапада, у Падляшскім ваяводстве Польшчы былі знойдзеныя два метэазонды беларускіх кантрабандыстаў. Да іх былі прымацаваныя пакункі з цыгарэтамі, паведамляе RMF24.

Сёння раніцай адзін з жыхароў Кольна патэлефанаваў і паведаміў, што на віядуку каля населенага пункта Ставіскі вісіць шар з прымацаваным да яго грузам. Мужчына зняў “пасылку” і прывёз яе ў паліцэйскі ўчастак. У ёй былі цыгарэты без польскіх акцызных марак.

Яшчэ адну “пасылку”, прымацаваную да метэазонду знайшлі ў полі каля населенага пункта Шацілаўкі Сакольскага павета.

Гэта не першы выпадак, калі ў раёнах, якія прылягаюць да мяжы з Беларуссю выяўляюць метэазонды кантрабандыстаў.

У верасні асабліва актыўна метэазонды выкарыстоўвалі кантрабандысты для перапраўкі цыгарэт з Беларусі ў Літву. Апошнія тыдні ўсё часцей аналагічную тактыку яны прымяняюць і на мяжы з Польшчай. Выкарыстанні метэазондаў залежыць ад варункаў надвор’я, яны не кіруюцца і ляцяць па ветры.