BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы 26 красавіка абвешчана агульнанацыянальная жалоба

Ватыкан заявіў у сераду, што з-за вялікага наплыву вернікаў, якія аддаюць даніну памяці памерламу Папу Францішку, гадзіны працы базілікі Святога Пятра былі падоўжаныя.

Фота: 1news.az

Каля 100 тысяч чалавек чакаюць, каб увайсці ў базіліку, паведамілі сілы бяспекі, цытуючы агенцтва Ansa. Па ўсіх вуліцах, якія вядуць у Ватыкан, натоўпы вернікаў пастаянна рухаюцца да плошчы Святога Пятра. Труна з целам папы Францішка будзе выстаўлена сёння і заўтра. У суботу, а 10 гадзіне, пачнецца цырымонія пахавання.

У гэты дзень, 26 красавіка, у Польшчы абвешчана агульнанацыянальная жалоба.