BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы абмеркавалі прызнанне беларускіх атэстатаў

Праблемы беларусаў, якія навучаюцца ў Польшчы, сталі часткай дыскусіі і сустрэчы з віцэ-маршалам Сената і членам дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь” польскага парламента Міхалам Каміньскім, паведамляе “Парламенцкі канал”. Праблема датычыць прызнання беларускіх атэстатаў у Польшчы.

Фота: lixtar.media

Ужо амаль паўгода маладыя беларусы атрымліваюць адмовы ў настрыфікацыі ад Кураторый асветы.

«Адмаўляюць, у першую чаргу, з-за адсутнасці сертыфікатаў ЦТ/ЦЭ, аднак гэтае патрабаванне супярэчыць польскаму заканадаўству. Варта адзначыць, што ў кожнай Кураторыі свае патрабаванні, часам яны зусім абсурдныя, як, напрыклад, патрабаванне апастыля», – гаворыцца ў паведамленні. Міхал Каміньскі паабяцаў асабіста заняцца гэтай праблемай.