BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы апошні дзень падачы падатковых дэкларацый

Дэкларацыю аб разліку падаткаў за мінулы год прасцей за ўсё зрабіць праз інтэрнэт-сэрвіс «Twój e-PIT».

 Fot. PAP/darek Delmanowicz

Калі падаткаплацельшчык самастойна не падасць дэкларацыю, яна будзе аўтаматычна пададзена сёння а поўначы, кажа прэс-сакратарка старшыні Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Юстына Пасечыньская. Як адзначае БСПР, падатковыя інспекцыі, за выключэннем спецыялізаваных, сёння працавалі даўжэй – да 18.00, каб ахвочыя падалі дэкларацыі на папяровым носьбіце.

Даследаванне, праведзенае летась, сведчыць, што 37% польскіх падаткаплацельшчыкаў падаюць дэкларацыю ўжо ў лютым, 43% робяць гэта ў сакавіку. Амаль 90% скарысталіся магчымасцю падачы праз Інтэрнэт.

Беларускае Радыё Рацыя