BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы арыштавалі кіроўцу аўтобуса «Гомель — Уроцлаў» які з’ехаў у кювет

Прыгадаем, што транспартны сродак рухаўся ў напрамку Познані. Кіроўца выехаў на аварыйную паласу, прабіў дарожную агароджу, і аўтобус з’ехаў у кювет ды перакуліўся на бок. Вядома, што машына належыць гомельскаму перавозчыку «Траса Е95», піша «Гомельская праўда». У ДТЗ пацярпелі дзевяць чалавек. Іх аператыўна даставілі ў лячэбную ўстанову.

Паводле інфармацыі дырэктара кампаніі, адзін з пасажыраў па-ранейшаму застаецца ў польскай бальніцы пад наглядам дактароў. Кіроўца аўтобуса знаходзіцца пад арыштам. Астатніх пасажыраў сёння забяруць з гасцініцы і даставяць ва Уроцлаў.