У Польшчы часова адключылі тэлеканал TVP Info. Кіраўніцтва польскіх дзяржаўных СМІ — грамадскага тэлебачання, радыё і інфармацыйнага агенцтва PAP — адпраўлена ў адстаўку. Пра гэта паведаміў урад Польшчы.

Менш як праз гадзіну пасля апублікавання заявы тэлеканалы TVP Info і TVP3 спынілі вяшчанне.
У новым урадзе сцвярджаюць, што дзяржаўныя СМІ сталі сродкам прапаганды за восем гадоў знаходжання ва ўладзе партыі «Права і справядлівасць».
Кааліцыя прэм’ер-міністра Дональда Туска паабяцала стварыць новыя СМІ, якія будуць мець больш збалансаваны падыход.
Чальцы ПіС рашэнне не падтрымалі. Многія з іх, у прыватнасці лідар партыі Ярослаў Качыньскі, адправіліся да будынку TVP.