Польскія ўлады хочуць рэалізаваць новую ідэю, якая тычыцца адукацыі. У адным навучальным годзе ў адной і той жа ВНУ іншаземцаў павінна быць не больш за 50% ад агульнай колькасці студэнтаў.

У навучальным годзе 2023/2024 у 13 універсітэтах замежных студэнтаў было больш, чым грамадзян Польшчы. Згодна з прапанаванымі зменамі, рэктары павінны будуць рэгулярна ўносіць звесткі пра замежнікаў у сістэму POL-on.
Акрамя таго, орган, які выдаў студэнцкую візу, павінен будзе пісьмова паведаміць пра гэта рэктару ВНУ. Пакуль гэта праект, які знаходзіцца на этапе распрацоўкі.
Беларускае Радыё Рацыя