У Польшчы ладзіцца серыя дабрачынных імпрэз Gremi Боршч Fest. Усе сабраныя сродкі плануецца перадаць украінскім вайскоўцам.

Пра традыцыйныя пляцоўкі падзей распавёў музычны выступоўца і гукарэжысёр Gremi Боршч Fest Алег Карленка:
-Там ёсць ежа – боршч, пампушкі, варэнікі, бутэрброды, кава, напоі, квас – шмат прыкольнай ежы. Потым там ёсць музыка, стэнды з партнёрамі, ёсць намёты з крутым украінскім мерчам, з украінскай літаратурай, з гульнямі развіваючымі для дзяцей.
Звычайна імпрэзы адбываюцца з 11 да 19 гадзін. Уваход на падзеі вольны. Фестываль ужо адбыўся ў Быдгашчы, Уроцлаве, Катавіцах, Гдыні і Варшаве. Наперадзе – оўпэн-эйры ў Зялёнай Гуры, Кракаве, Познані і іншых гарадах. Фінальная ж імпрэза пройдзе ў Жэшуве 19 кастрычніка.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя