BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы назвалі колькасць беларусаў, якім у 2023 годзе не далі дазвол на жыхарства

У 2023 годзе 27 грамадзян Беларусі атрымалі адмовы ў выдачы пасведчання на права жыхарства ў Польшчы ў сувязі з пытаннямі дзяржаўнай бяспекі. Такі адказ Hrodna.life атрымаў ад прэс-сакратара Упраўлення па справах замежнікаў Якуба Дудзяка.

Фота: lepetitjournal.com

Такую ж адмову летась атрымалі яшчэ 535 грамадзян іншых краін. Ва ўпраўленні журналістам не раскрылі, колькі беларусаў дэпартавалі пасля пазбаўлення пасведчання на права жыхарства (дэпартацыя ўваходзіць у кампетэнцыі памежнікаў). Таксама без адказу засталіся пытанні, што можа быць прычынай негатыўнага рашэння ABW (польская спецслужба) і ці можна прайсці праверку нанова ці абскардзіць яе.