Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што памежныя пераходы будуць уключаныя ў пералік аб’ектаў крытычнай інфраструктуры, якія забаронена блакаваць і пікетаваць.
Па словах Туска, гэта неабходна, каб забяспечыць стоадсоткавую гарантыю таго, што вайсковая дапамога — тэхніка, боепрыпасы, гуманітарная дапамога, медычная дапамога — дойдзе да ўкраінскага боку без якой-небудзь затрымкі. «Гэта пытанне бліжэйшых некалькіх гадзін», — заявіў польскі прэм’ер.
Перад гэтым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да прадстаўнікоў Польшчы і Еўракамісіі з нагоды сітуацыі на мяжы, дзе польскія феремры блакуюць рух украінскіх грузавікоў. Галоўнае патрабаванне — спыніць увоз украінскага збожжа і адначасова скасаваць экалагічныя і кліматычныя абмежаванні, уведзеныя ў межах Еўразвязу.
Беларускае Радыё Рацыя