891-ы дзень вайны. Страты ў асабовым складзе расейскага войска за час поўнамаштабнай агрэсіі перывысілі 580 тысяч За суткі паказчык вырас на 1100. Маюцца на ўвазе загінулыя і параненыя вайскоўцы. Падлік вядзе Генштаб Украіны.
Тым часам, у Польшчы пачалася вайсковая аперацыя пад кодавай назвай «Бяспечнае Падляшша». Яна прадугледжвае ўзмацненне вайсковай дапамогі памежнікам у памежнай зоне, дзе фіксуюцца агрэсіўныя дзеянні нелегальных мігрантаў.
У аперацыі «Бяспечнае Падляшша» возьмуць удзел 17 тысяч жаўнераў, з якіх 8 тысяч будуць служыць непасрэдна на мяжы, а 9 тысяч увойдуць у стратэгічны рэзерв. Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы будзе адказваць за планаванне, правядзенне і кіраванне аперацыяй. Як адзначае БСПР, «правакацыі на польска-беларускай мяжы арганізоўваюць расійскі і беларускі дыктатарскія рэжымы. Яны зʼяўляюцца часткай гібрыднай вайны, якая вядзецца супраць саюзнікаў Украіны. Спробы сілком пераадолець на польска-беларускую мяжу працягваюцца з рознай інтэнсіўнасцю з 2021 года».
Беларускае Радыё Рацыя