22 верасня ў Польшчы падаражэў праезд у таксоўках. Цяпер 1 кіламетр каштуе 5 злотых супраць 3 – раней, пасадка па лічыльніку цяпер 10 злотых, была – 8, кошт гадзіны чакання таксама вырас да 50 злотых, а быў – 40.

Пастаўлена таксама заслона ад падробак ліцэнзій, кажа вадзіцель таксі Руслан Гусейнаў:
– Падвышэнне коштаў на таксі і недахоп кіроўцаў могуць істотна ўплываць на пасажырапаток. З аднаго боку павелічэнне коштаў можа прывесці да зніжэння колькасці пасажараў, асабліва тых, хто аддае перавагу больш эканамічным варыянтам. З іншага боку дэфіцыт кіроўцаў можа стварыць дэфіцыт таксі, што зробіць паслугу менш даступнай, павялічыўшы час чакання выкліку, чым выкліча незадавальненне кліентаў.
Паводле Руслана Гусейнава, патрэбны будзе час для пераадолення нязручнасцяў, пакуль рынак адаптуецца да новых умоў.


Беларускае Радыё Рацыя






