Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы сёння пракаментавала навігацыйнае папярэджанне для карыстальнікаў паветранай прасторы, апублікаванае 2 лютага Польскім агенцтвам аэранавігацыйных паслуг.

Размова ідзе аб мяжы з Расеяй, Літвой, Беларуссю і Украінай.
Там адзначылі, што папярэджанне было распрацавана і апублікавана па ўзгадненні з Аператыўным камандаваннем ВПС і ўводзіцца для карыстальнікаў паветранай прасторы ў перыяд з 5 лютага па 5 траўня.
Паведамленне заклікана папярэдзіць грамадзянскіх карыстальнікаў паветранай прасторы аб магчымай актывізацыі ваеннай авіяцыі ва ўсходнім раёне Польшчы ў адказ на пагрозлівую сітуацыю на ўсходняй мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя