BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы прайшла рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы

Ян Матэйка. Бітва пад Грунвальдам

З 9 па 13 ліпеня на полі каля Грунвальда праходзіў фестываль гісторыі, традыцый і рыцарскай культуры. У яго межах адбылася інсцэніроўка Грунвальдскай бітвы.

Штогадовая імпрэза прайшла 27-мы раз, удзел прынялі больш за 1400 рэканструктараў з усяго свету. Аб’яднаныя войскі Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай разбілі свайго даўняга ворага – рыцараў–крыжакоў.

Таксама падчас фэсту ў рыцарскіх і рамесных лагерах можна было ўбачыць працы кавалёў, ткачоў, ганчароў, а таксама паспрабаваць рэгіянальныя стравы. Для дзяцей праходзілі конкурсы, гульні і турніры, а таксама мастацкія выступленні і анімацыі. Па вечарах гучалі канцэрты старадаўняй і народнай музыкі, а таксама вогненныя шоу і відовішчныя сцэнічныя дэбюты.