BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы праводзяць перапіс буслоў: патрабуюцца валанцёры і на Падляшшы

У 2024 годзе адбудзецца 8-ы Міжнародны перапіс белых буслоў. Прыняць удзел у такім бёрдвочынгу запрашаюць валанцёраў — жыхароў гмін, якія маюць добрае павелічэнне ў тэлефоне ці фотаапараце, асабісты аўтамабіль і некалькі вольных дзён.

Кажа каардынатар перапісу белых буслоў на тэрыторыі Падляшша, супрацоўнік Універсітэта ў Беластоку Адам Збырыт:

– Да буслоў ёсць пэўны сентымент, людзі заўсёды любілі буслоў. Восьмы перапіс буслоў арганізуе група арнітолагаў, якія зацікаўлены ў вывучэнні гэтай птушкі. Кожны, хто меў бы жаданне назіраць і вывучаць буслоў, можа ўзяць удзел у гэтай акцыі. Не трэба мець нейкай асаблівай падрыхтоўкі, трэба ведаць, як выглядае бусел, а па-другое, мець мінімальныя веды пра тэрыторыю сваёй гміны. Падлічваем гнёзды і высвятляем, ці ёсць на іх птушкі.

Непасрэдны падлік у межах 8-га Міжнароднага перапісу белых буслоў распачнецца ў ліпені, але канчатковая дата стане вядома не раней за красавік, калі птушкі прыляцяць з зімоўкі. Для ўдзелу ў перапісе буслоў на тэрыторыі Падляшша неабходна звярнуцца да каардынатара Адама Збырыта [email protected]

Цалкам матэрыял:

Фота аўтара і з архіва Адама Збырыта.

Беларускае Радыё Рацыя