BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы пройдзе фестываль “Prekupalle”

У Польшчы з 15 па 17 жніўня адбудзецца фестываль “Prekupalle”. Імпрэза пройдзе пяты раз. У яе праграме сёлета – як музычныя выступы, так і паказ фільмаў і пачастункі.

Распавядае суарганізатар падзеі Януш Гаўрылюк:

-Варта нагадаць, што пастаянны лозунг фестывалю – гэта “Музыка. Кіно. Ежа”. Традыцыйна за кухню ў нас адказвае Лаўрэн Фантэнуа – этнічны бельгіец, дакладней, ён напалову бельгіец, напалову француз.

Цяпер ладзіцца збор на правядзенне фестывалю: https://pomagam.pl/ua/ywb6wb.
“Наша мэта — сабраць 9 999 злотых, каб пакрыць выдаткі на праезд, ежу і напоі для артыстаў, якія выступяць на нашым фестывалі, а таксама забяспечыць мінімальныя тэхнічныя і санітарныя ўмовы ў нашай самаабвешчанай Рэспубліцы Біндзюга, размешчанай недалёка ад польска-беларускай мяжы”, – кажуць арганізатары мерапрыемства.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя