BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы расце колькасць вайскоўцаў

Колькасць польскіх вайскоўцаў, якія вырашылі сыйсці са службы, расце, нягледзячы на адначасовае павелічэнне колькасці тых, хто прыходзіць служыць, паведамляе сёння “Rzeczpospolita”. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца, нягледзячы на змену ўрада ў Польшчы.

З дадзеных, прадстаўленых прэс-аддзелам Міністэрства нацыянальнай абароны, вынікае, што на канец гэтага года ў польскіх Узброеных Сілах служыла больш за 205 тыс.салдат.

Для параўнання, у канцы снежня 2023 года на службе знаходзілася больш за 191 тыс. салдат.

“Rzeczpospolita” паведамляе, што ў 2024 годзе форму знялі звыш 19 тыс. салдат. Столькі ж пакінула шэрагі арміі годам раней. Для параўнання, у 2022 годзе форму знялі амаль 16 тыс. вайскоўцаў.