BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы распачнецца Праграма добраахвотных абаронных трэніровак

Міністэрства абароны Польшчы запускае агульнанацыянальную праграму добраахвотных абаронных трэніровак.

Фота: Ministerstwo Obrony Narodowej / X (Twitter)

Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што гэта ініцыятыва для ўсіх — ад вучняў да пенсіянераў. Пілотны этап праграмы стартуе ўжо 22 лістапада.

«Не кожны будзе служыць у войску, не кожны стане салдатам і прынясе прысягу, але кожны павінен мець уменні, веды і практычнае разуменне таго, як дзейнічаць у цяжкай сітуацыі», — заявіў кіраўнік Мінабароны. Ён назваў гэтыя трэніроўкі «урокам патрыятызму».

У гэтым годзе індывідуальнае навучанне пройдуць каля 20 тысяч чалавек, а з улікам іншых формаў навучання — да 100 тысяч удзельнікаў.