У Польшчы пачалася масавая рассылка «Poradnik Bezpieczeństwa», практычнага кіраўніцтва па бяспецы для грамадзян.

Кіраўнік грамадскага саюза «Білоруська спільнота України» Аляксей Францкевіч каментуе гэтую ініцыятыву і адзначае, што вопыт суседняй Львоўшчыны, якая нядаўна перажыла ўдары расейскага «Арэшніка», паказвае неабходнасць мець запас прадуктаў першай неабходнасці і «аварыйны» набор:
-Тое, што робяць у Польшчы, робяць правільна. Людзі будуць ведаць, як сябе паводзіць. Калі раптам так станецца, што пачнуць бамбіць, людзі будуць ведаць, куды ісці і што рабіць. І гэтым самым захаваюць жыццё.
Першыя буклеты «Poradnikа Bezpieczeństwa» атрымліваюць жыхары ўсходніх ваяводстваў Польшчы (Падляшскае, Люблінскае, Вармінска‑Мазурскае): менавіта ў гэтых рэгіёнах рызыка надзвычайных сітуацый і знешніх пагроз найбольш высокая. Акрамя традыцыйнай папяровай версіі, «Poradnik» даступны ў электронным выглядзе, у тым ліку на некалькіх мовах і ў шрыфце Брайля.
Poradnik_bezpieczenstwa: https://www.gov.pl/web/poradnikbezpieczenstwa.
Цалкам гутарка:



Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара






