BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы разглядаюць магчымасць аднаўлення вайсковага прызыву

Брыгадны генерал Багуслаў Пацэк перакананы, што ў Польшчы адновяць вайсковы прызыў. Разам з тым афіцэр лічыць, што яго аднаўленне немагчымага рэалізаваць хутка, бо гэта складаны і доўгі лагістычны працэс, перадае Польскае радыё.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле генерала, прызыў можа аднавіцца ў сувязі з дынамічнай сітуацыяй у свеце:

— Калі свет не зменіць сваю фенаменальную эвалюцыю, мы сутыкнёмся з больш небяспечным станам, чым той, які мы маем цяпер. І тут прэм’ер Дональд Туск мае рацыю: мы знаходзімся ў перадваенным стане. Калі гэта так, то мы не можам проста сядзець і цэлымі днямі і казаць, што цяпер у нас пачынаецца прызыў.    Бо з тым, што маем, прызыву не адновіш. Неабходны адпаведны патэнцыял. Лагістыка і склады — усё павінна быць падрыхтавана.  Я думаю, што калі нічога не зменіцца ў свеце,  Польшчы давядзецца аднавіць прызыў, але пакуль гэты час не настаў.

Апошні вайсковы прызыў у Польшчы праходзіў у 2008 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя