Удзельнікі праекта “РАЮ” вось ужо трэці год запар працягваюць рабіць перадачы на беларускай мове для дзяцей па ўсім свеце. Гэта цыкл відэё пра навакольнае асяроддзе, стасункі і народныя святы “Прыгоды Козачкі Зефіркі”, Алфавіт са Слімачком, дзе дзеці вучацца пісаць літары беларускага алфавіта, Мультпесенькі – руханкі, гульні, а таксама караоке з Птушкай Блюз, каб вучыцца чытаць па складах.

Распавядае суаўтар мультымедыя праектаў для дзяцей Юлія Буктановіч:
– Студыя “Раю” ўтварылася ў 2022 годзе. Творчыя неабыякавыя асобы, крыху настаўнікаў, крыху метадыстаў, бацькоў сустрэліся і вырашылі, што нешта трэба рабіць для дзетак, укладацца ў будучыню нашай нацыі, як бы гэта гучна не гучала. І такім чынам мы аб’ядналіся і з той пары працуем, робім мультымедыя для дзетак-беларусаў па ўсім свеце.
“Цяпер знялі новую перадачу “Чароўнае возера”, дзе ў фармаце віктарыны дзеткі даведваюцца цікавыя факты па прыродазнаўстве. У здымках паўдзельнічалі 24 беларусікі з розных гарадоў Польшчы. Выпуск перадачы плануецца праз пару месяцаў”, – дадала Юлія Буктановіч.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Здымак ілюстрацыйны






