BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы праходзяць муніцыпальныя выбары

Больш чым у палове гмін Польшчы ўжо вядома, што выбары завершацца пасля першага тура, бо ў 412 гмінах на пасаду войта, бурмістра ці мэра прэтэндуе толькі адзін кандыдат. На працягу дня Нацыянальная выбарчая камісія будзе даваць частковую інфармацыю аб яўцы і актыўнасці выбарцаў.

***

У Польшчы сёння пройдуць муніцыпальныя выбары. Прагаласаваць змогуць 29 мільёнаў чалавек. Выбарчыя камісіі будуць працаваць да 21.00.

У правядзенні галасавання будзе задзейнічана каля 300 тыс. супрацоўнікаў выбарчых камісій, піша БСПР. За галасы змагаюцца 11 тысяч выбарчых камітэтаў.

Самаму старэйшаму кандыдату ў дэпутаты гарадскога савета ў Лембарку 94 гады, ёсць таксама вялікая група 18-гадовых кандыдатаў.

У 412 гмінах на пасаду старшыні муніцыпальнай адзінкі маецца толькі па адным кандыдаце – яму трэба набраць больш за палову галасоў.